|
Вёска ў Гeранёнскім
сельсавеце.
У XIX — пачатку XX ст. вёска і
засценак у Седліцкай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 10 рэвізскіх душ, у
складзе маёнтка Загаранаўшчызна, уласнасць
памешчыка Янкоўскага. У 1905 г. у вёсцы 27
жыхароў, 28 дзесяцін зямлі, у засценку 5
жыхароў, 10 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы 6
двароў, 31 жыхар. У 1921 —1939 гг. у
Седлішчанскай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у
вёсцы 5 двароў, 29 жыхароў, у засценку 1 двор, 4
жыхары. У
1940 г. вёска, 14 двароў, 73 жыхары.
3 12.10.1940 г. у
Геранёнскім, з 1963 г. у
Жылёўскім, з 1979 г. у
Геранёнскім сельсаветах
Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас
«Чырвоны ўсход», затым у калгасе імя XXII партз'езда.
У 1970 г. 38 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
імя У.А.Баўма.
У 1999 г. 8 двароў, 17 жыхароў.
смотрите также: Свежие цветы оптом |